Канцэрт гурта IQ48

. Начало в 21:00

29 жніўня ў клубе TNT адбудзецца канцэрт гурта IQ48.

Гурт IQ48 мае вялікі досвед на беларускай сцэне. Музыкі працуюць над гэтым праектам больш за дзесяць гадоў — гурт была створаны ў 2000 годзе. Музычны стыль IQ48 увабраў у сябе ўсе асноўныя папулярныя плыні ў альтэрнатыўнай музыцы апошняга дзесяцігоддзя: ска, панк, рэп, гард, фанк і рагга. Скіраванасць на эклектыку дапамагае музыкам ствараць цікавыя камбінацыі ў сваім ўжо «ўласным» музычным стылі, што робіць іх знакавай з’явай не толькі на беларускай сцэне. У скарбонцы IQ48 тры паўнафарматныя альбомы, удзел у шматлікіх фестывалях у Беларусі, Польшчы, Літве, Эстоніі і шэраг музычных узнагарод.

Даведкі: +375 29 6555555, +375 17 2036967.