Канцэрт гурта «Нельга забыць»

10 кастрычніка на Філалагічным факультэце БДУ ў межах літаратурных вечарын «Сустракаемся на філфаку» адбудзецца канцэрт гурта «Нельга забыць» з праграмай «Леаніды не вернуцца да Зямлі…».

Праграма «Леаніды…» ўяўляе сабой адлюстраванне паэтычных вобразаў, якімі прасякнуты аднайменны раман Уладзіміра Караткевіча. Вершы — гэта творы галоўнага героя, 30-гадовага пісьменніка, які дзякуючы сапраўднаму каханню адчуў, што жывы, але прадчуванне, што яны ніколі не будуць разам з адзінай забівае яго, таму ўсё напісана на нерве, трагічна і ўзнёсла.

Уваход вольны. Деаедкі: +375 29 8507327, +375 44 4540709.