Вечарына Dub Lecture #1

. Начало в 23:00

30 лістапада ў DJ-бары Shelter адбудзецца вечарына Dub Lecture #1. Удзельнікі: Rebelsteppa (Расія), Prophet Panama (Расія), Lioness Ciello (Расія) і іншыя.

«Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку play на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся, пачуеце і ўбачыце на гуке Даб Ровар», — кажуць арганізатары імпрэзы.

Уваход: 50 000 (з флаерам), 60 000 (на ўваходзе), 70 000 (пасьля 00:00). Абмежаваньні: 18+.