Канцэрт Віктара Сямашкі і кумпаніі

15 лістапада у Літаратурным музеі Пятруся Броўкі адбудзецца канцэрт Віктара Сямашкі, Эрыка Арлова-Шымкуса і Рамана Яраша з праграмай імправізацыйнае музыкі «Навыварат».

Віктар Сямашка спэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фрыджазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. Усе кампазыцыі будуць нараджацца ў працэсе музыкаваньня, і потым ніколі ня будуць паўтораныя ў такім жа выглядзе. Падчас выступу да выканаўцы далучацца Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабас) і Раман Яраш (тэнар). На рахунку Віктара выступы ў розных краінах Эўропы ў складзе розных праектаў і вялікая колькасьць сольных альбомаў.

Уваход: 3 000. Даведкі: +375 17 3272750, +375 29 5513335.