Канцэрт Віктара Сямашкі

Мемориальный музей-мастерская Заира Азгура. Начало в 19:00

Минск, ул. Азгура, 8.
Телефон: +375 17 2947301

22 лістапада ў мэмарыяльным музэі-майстэрні Заіра Азгура ў Менску адбудзецца канцэрт «ex abrupto» духавіка-імправізатара й паэта Віктара Сямашкі.

Віктар Сямашка на авангардовай сцэне з канца 1990-ых. Граў у складзе музычна-паэтычнай фармацыі «Кузьнец і Сяманя», ансамбля інтуітыўнай імправізацыі «Князь Мышкін», супрацоўнічаў з псіха-фольк-гуртом «Нагуаль» ды іншымі. Cпэцыялізуецца на разнастайных духавых інструмэнтах і шукае сынтэз між фры-джазам, фальклёрам, акадэмічнай і электроннай музыкай. На рахунку Віктара выступы ў складзе шэрагу гуртоў у розных краінах Эўропы і вялікая колькасьць сольных альбомаў. Сярод апошніх — «Біятоп» (лэйбал Вlack Square), «Шэтар ды Пэтар» (Foundamental.net). Сёлета Віктар стаў пераможцам конкурсу электраакустычнай музыкі Formanta, які ладзіла беларускае «Радыё Культура».

Асноўнымі прынцыпамі гэтага канцэрту будуць спантанная імправізацыя й апэратыўная кампазыцыя. Тэрмін ex abrupto ў перакладзе з лацінскае мовы значыць «адразу», «раптам», «без падрыхтоўкі». У першым адзьдзяленьні канцэрту аўтар выступіць сольна, а ў другім — з запрошанымі інструмэнталістамі. Госьці будуць па адным далучацца да дзеі, паступова ствараючы імправізацыйны ансамбаль.

Госьці: Эрык Арлоў-Шымкус (кантрабасіста, удзельнік шматлікіх праектаў), Віталь Эпаў (кампазытар, фагатыста й саксафаніста, удзельнік Five-Storey Ensemble), Васіль Панкратаў (паэта, апэратар кішэннага сынтэзатару), Раман Яраш (бард, этнограф, мультыінструмэнталіста), Ігар Адасік (пэркусіяніста з Гародні, вытворца музычных інструмэнтаў).

Квіткі: 30 000. Даведкі: +375 17 3800632.

Группы: Віктар Сямашка

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]