Акустыка: «Людзі на балоце» і «Ухо Ван Гога» (Гродна)

. Начало в 19:00

У нядзелю 24 лістапада на «Графіці» сыходзіць гарадзенскі дэсант. «Людзі на балоце» — фолк-рокавы гурт, які пачаў сваю жыццядзейнасць вясной 2011 г. як акустычны праект гурта «Кальян». Розніца рэпертуару выклікала патрэбу абмежавацца ад «Кальяна» і стварыць цалкам незалежную каманду. «Людзі на балоце» паспелі адыграць шэраг канцэртаў у Польшчы, Літве і Беларусі. Летам гурт запісаў дэбютны альбом «Людзі на балоце», які прысвечаны антыбальшавіцкім паўстанням на Беларусі. На канцэрце гурт таксама заспявае некалькі песен з новай прграмы, над якой працуе зараз — яна будзе выключна лірычнай і складацца з песен, напісаных на вершы паэтаў Дануты Бічэль, Андрэя Пяткевіча і Марыі Базылюк-Саснюк. Спампаваць дэбютны альбом можна з тузін.фм.

«Ухо Ван Гога» — музычны праект, што сабраўся ў Гародне ў сярэдзіне 90-х гадоў і грае акустычны хіпі-рок.

Кошт: 60 000, 90 000 у дзень канцэрта.