Вечарына «Рэгі-каляды»

. Начало в 19:00

21 сьнежня ў DJ-bar Shelter адбудзецца вечарына «Рэгі-каляды».

У Беларусі Каляды адзначаюць двойчы, 24 сьнежня і 6 студзеня. Але ў дахрысьціянскія часы гэтае сьвята было прымеркавана да дня зімовага сонцавароту (21 сьнежня). У гэты час ноч будзе найдаўжэйшая, а дзень — найкарацейшым. З гэтага сьвята, марудна але упэўнена, сьвет ідзе да абуджэньня і адраджэньня…

Уваход: 50 000. Абмежаваньні: FC/DC, 18+.