Канцэрт гурта Martin S.

. Начало в 19:00

3 сакавіка ў клубе «Пираты» адбудзецца канцэрт гурта Martin S., прысвечаны другому дню нараджэння гурта.

— З аднаго боку гэта зусім мала, а з другога боку мы прыйшлі да гэтай даты з пэўнымі дасягненнямі, — распавядае лідар гурта Уладзімір Боська. — Мы рэдка робім вялікія сольныя канцэрты. А калі робім, то гэта азначае, што нагода сапраўды ёсць вялікая, і нам ёсць што сказаць свайму слухачу. Мы рыхтуем цэлы шэраг сюрпрызаў, таму, спадзяюся, ніхто не застанецца пакрыўджаным.

Квіткі: 55 000 (першыя 100), 65 000–75 000 (папярэдне), 85 000 (у дзень канцэрта), 95 000 (места за столікам). Даведкі: +375 29 1138332, +375 29 2406813.