Масленіца ў Музеі народнай архітэктуры і побыту

2 сакавіка ў Музеі народнай архітэктуры і побыту адбудзецца імпрэза «Масленіца». Спецыяльныя госці — фолк-гурты Recha і «Нагуаль».

Праграма:

  • з 11:00 да 15:00 — працуюць гульнёва-забаўляльныя пляцоўкі: анімацыйная праграма з удзелам творчых калектываў «Позитивное настроение» і «Мастерская впечатлений»
  • 11:00–15:00 — працуе выстава прыстасаванняў для вырабу масленічных страў — сыра і масла (са збору музея)
  • 11:00–15:00 — ушанаванне маладых пар (пры сабе мець копію пасведчання аб шлюбе 2013 года)
  • 12:00 — афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства.
  • 14:00 — падвядзенне вынікаў конкурсаў «Масленічная лялька-2014» і імправізаванай драўлянай скульптуры
  • 14:10–14:30 — дэманстрацыя традыцыйнага абрада «Пахаванне бабы» (гісторыка-этнаграфічны рэгіён «Паазер’е»)
  • 14:40 — масленічныя карагоды і спевы вакол вогнішча
  • 14:50 — файер-шоу
  • 15:00 — спальванне пудзіла зімы

У праграме: гульні і забавы каля Масленічнага слупа, майстар-класы па беларускім народным танцам і спевам, дзіцячая пляцоўка, выступленне вакальных калектываў «Асалода», «Славянскі настрой», «Медуніца».

Квіткі: 50 000 (для дарослых), 25 000 (для дзяцей школьнага ўзросту), для дзяцей дашкольнага ўзросту — бясплатна.