Вечарына Dub Lecture #2

. Начало в 23:00

22 сакавіка ў DJ-бары Shelter адбудзецца вечарына Dub Lecture #2. Удзельнікі: Culture Farmer з Praise Jah Soundsystem (Масква), Popov Selectah (Наваполацак-Менск), Dub Rovah Soundsystem.

«Each one teach one inna Babylon» — выраз, які стаў крылатым у рэгі-выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ідэя аб тым, што кожны чалавек можа стаць настаўнікам для іншага ўзьнікла не на пустым месцы. На Ямайцы і ў Англіі, нягледзячы на вялікую папулярнасць рэгі, радыё і тэлебачаньне былі зачыненыя для музыкі бедных цёмнанаскурых жыхароў гетта. Толькі шчасьліўцы, такія як Боб Марлі, траплялі ў «скрыню» і ў ратацыі на вядомых радыёстанцыях. Для астатніх адзіным сродкам «мас-медыя» былі гукасісітэмы. Кожны, хто хацеў нешта данесьці да людзей, мог напісаць песьню і яе б пачулі сотні людзей на дыскатэцы. А калі песьня мела посьпех на гукасістэме, то хутка выходзіла на вінілавай плытцы — і аўдыторыя павялічвалася да тысяч слухачоў. У новым тысячагоддзі сітуацыя амаль не зьмянілася. Калі б не інтэрнэт, гукасістэмы так і засталіся бы адзіным «рупарам» для аматараў рэгі і даба…

— «Даб лекцыі» — такую назву мы надалі серыі нашых вечарынаў. Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку play на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке «Даб ровар», — кажуць арганізатары вечарыны.

Кошт: 50 000 (да 00:00, ці з флаерам, ці для гасьцей з іншых гарадоў і краінаў), 70 000 (для ўсіх пасьля 00:00). Кантроль на ўваходзе, абмежаваньне па ўзросьце 18+.