Канцэрт праекту «Легенды Вялікага княства»

14 красавіка ў Палацы культуры ветэранаў адбудзецца канцэрт праекту «Легенды Вялікага княства», прысвечаны памяці Арыны Вележ. У межах канцэрту будзе прэзентаваны альбом «Полацкі сшытак». Удзельнікі: «Стары Ольса», «Кантабіле», Brevis, Contredance, «Сальтарэлла» і Testamentum Terrae.

Квіткі: 70 000–130 000. Пакупнікам квіткоў па 110 000 і 130 000 — кампакт-дыск «Легенды Вялікага княства» ў падарунак. Даведкі: +375 29 6490888.