Канцэрт гурта S°unduk

14 красавіка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца канцэрт гурта S°unduk.

— Можна сказаць, нарэшце здзейснілася наша запаветная мара — зладзіць канцэрт у сценах роднага тэатра, — распавядае Ганна Хітрык. — Для гэтага выступу мы падрыхтавалі адмысловую праграму — цалкам на беларускай мове. Мы ужо даўно прагаварыліся, што збіраемся запісваць беларускамоўны альбом, але пра беларускамоўны канцэрт яшчэ гаворкі не было. Таму спадзяемся, што гэтая навіна стала прыемным сюрпрызам. І гэта будзе не проста канцэрт!

Квіткі: 65 000–200 000. Даведкі: +375 17 3273244, +375 17 3271717, +375 17 2078345. Канцэрт ладзіцца пры падтрымцы кампаніі Velcom.