Канцэрт гурта «Фіолет»

17 траўня ў клубе Loft café адбудзецца канцэрт гурта «Фіолет» у межах канцэртнага тура ў падтрымку новага альбома «Вігвам».


Арганізатары не атрымалі гастрольнае пасьведчаньне ад Менгарвыканкаму на падставе таго, што канцэрт анансаваўся ў СМІ да атрыманьня дазволу. «Я зьдзіўлены, бо ня раз прывозіў „Фіолет“ і сольны праект вакаліста гурта Колоса ў Менск, і праблем ніколі не было. Калі падавалі гастрольку, у „адным акне“ вельмі ветліва паставіліся да мяне і нават думак не было, што могуць ня даць дазвол. А ня далі яе нібыта, бо інфармацыю пра канцэрт знайшлі на Яндэксе. Але гэты рэсурс не зьяўляецца СМІ», — сказаў у інтэрвію Tuzin.fm арганізатар канцэрту Алесь Сьнег.