Канцэрт гурта «Палац»

. Начало в 20:00

22 траўня ў бары Tarantino адбудзецца канцэрт гурта «Палац», прысвечаны дню святога Мікалая Цудатворца.

Гурт «Палац» быў заснаваны ў 1992 годзе. Праз год увайшоў у дзесятку найлепшых музычных калектываў Усходняй Еўропы па версіі Radio France International. Музыкі гурта лічацца заснавальнікамі стылю фольк-мадэрн. У рэпертуары — беларускія песьні, апрацаваныя ў адпаведнасьці з сучаснымі тэндэнцыямі папулярнай музыкі ды актыўным выкарыстаньнем сэмплаў. «Палац» у розныя часы ўдзельнічаў у фестывалях «Славянский базар» (Беларусь), «Басовішча» (Польшча), Tanz und Folkfest (Нямеччына), «Азия Дауысы» (Казахстан), «Суклегос» (Літва), «Країна мрій» (Украіна), гурт ладзіць уласны фэст «Каляды ў вялікім горадзе».

Квіткі: 90 000. Даведкі: +375 29 3778000.