Музычная велаэкскурсія «Мінскія хіпаны»

. Начало в 18:30

11 чэрвеня адбудзецца музычная велаэкскурсія «Мінскія хіпаны». Музычнае суправаджэнне: Бітлз, Элвіс Прэслі, Лед Зэпелін, Алгарытмы, Пінгвіны, Зодчие, Уладзімір Кандрусевіч, Лявоны, Чэслаў Немэн.

Старт — ад велапраката «Адпачынак» на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця (удзельнічаць у экскурсіі можна на любым ровары). Група — не болей 15 чалавек.

Кошт: 75 000 (15% зніжка студэнтам, пенсіянерам, работнікам культуры, сябрам «Мінскага роварнага таварыства»). Старым хіпанам — бясплатна (па абавязковай папярэдняй рэгістрацыі). Даведкі: +375 29 7040018.