Прэзентацыя ЕР гурта «Ілюжан»

. Начало в 19:00

16 жніўня ў бары «ДК» адбудзецца прэзентацыя ЕР гурта «Ілюжан».

Малады менскі гурт пад назвай Ілюжан грае музыку ў стылях фольк, рок, джаз і фанк. Напрацягу амаль трох гадоў гурт паспеў напрацаваць беларуска- і рускамоўную музычную праграму, якая складаецца больш як з трыццаці аўтарскіх кампазіцый, і выступіць на розных пляцоўках горада. Цяпер «Ілюжан» выдае свой дэбютны міні-дыск «ВыЯВы» у не зусім звыклым для такой падзеі фармаце DVD. Дыск будзе ўтрымліваць тры кампазіцыі на беларускай мове, а таксама відэа-бонус студыйнай сессіі, падчас якой поўным саставам былі запісаныя кампазіцыі.

Уваход вольны. Даведкі: +375 29 1118250, +375 29 7163185, +375 29 6056147.