Вечарына Dub Lecture #3

Shelter. Начало в 23:00

Минск, ул. Ванеева, 3 (Стадион «Трактор»).
Телефон: +375 29 3920011

6 верасня ў DJ-бары Shelter адбудзецца вечарына Dub Lecture #3. Удзельнікі: Simon Chaozlevel (Эстонія), Rebelsteppa (Расія), Prophet Panama (Расія) і Lioness Ciello (Расія).

«Each one teach one inna Babylon» — выраз, які стаў крылатым у рэгі-выканаўцаў па ўсім сьвеце. Ідэя аб тым, што кожны чалавек можа стаць настаўнікам для іншага ўзьнікла не на пустым месцы. На Ямайцы і ў Англіі, нягледзячы на вялікую папулярнасць рэгі, радыё і тэлебачаньне былі зачыненыя для музыкі бедных цёмнанаскурых жыхароў гетта. Толькі шчасьліўцы, такія як Боб Марлі, траплялі ў «скрыню» і ў ратацыі на вядомых радыёстанцыях. Для астатніх адзіным сродкам «мас-медыя» былі гукасісітэмы. Кожны, хто хацеў нешта данесьці да людзей, мог напісаць песьню і яе б пачулі сотні людзей на дыскатэцы. А калі песьня мела посьпех на гукасістэме, то хутка выходзіла на вінілавай плытцы — і аўдыторыя павялічвалася да тысяч слухачоў. У новым тысячагоддзі сітуацыя амаль не зьмянілася. Калі б не інтэрнэт, гукасістэмы так і засталіся бы адзіным «рупарам» для аматараў рэгі і даба…

— «Даб лекцыі» — такую назву мы надалі серыі нашых вечарынаў. Каб спасьцігнуць усю глыбіню культуры рэгі і даба недастаткова націснуць кнопку play на прайгравальніку. Мы хацелі б надаць нашым вечарынам адукацыйны аспэкт. Факты з гісторыі, прагляд фільмаў, класічныя хіты і навінкі рэгі/даб музыкі на сапраўднай гукасістэме, а таксама госьці з блізкага і далёкага замежжа. Усё гэта і не толькі, вы даведаецеся,пачуеце і ўбачыце на гуке «Даб ровар», — кажуць арганізатары вечарыны.

Кошт: 70 000 (з флаерам, які можна раздрукаваць/паказаць на мабільнай прыладзе на ўваходзе, і для гасцей з іншых гарадоў/краінаў), 100 000 (для ўсіх пасьля 00:00). Кантроль на ўваходзе / абмежаваньне па ўзросьце 18+.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com