Музычная велаэкскурсія «Мінскія хіпаны»

. Начало в 18:30

3 верасня адбудзецца музычная велаэкскурсія «Мінскія хіпаны» (апошняя ў сезоне). Музычнае суправаджэнне: «Бітлз», «Лед Зэпелін», Элвіс Прэслі, Уладзімір Мулявін, «Алгарытмы», «Зодчие», Лявон Вольскі і «Мроя».

Экскурсія «Мінскія хіпаны» — гэта велашпацыр па найбольш вядомых тусовачных месцах мінскіх хіпі 60-70-х гадоў. Старт — ад велапраката «Адпачынак» на наберажнай Свіслачы насупраць Траецкага прадмесця (удзельнічаць у экскурсіі можна на любым ровары).

Кошт: 50 000 (папярэдне), 75 000 (у дзень экскуріі). Даведкі: +375 29 7040018. Арганізатар: «Менскі велашпацыр»