«Спеўны сход»

. Начало в 19:00

24 верасня ў «Доме таленту» адбудзецца «Спеўны сход».

— Напрыклад, на першым Сходзе вас чакае знаёмства з архаічнымі беларускімі песнямі, майстар-клас па прыроднаму гуку і дыханню ад Сержука Доўгушава, майстар-клас па этнічнаму спеву ад Ірыны Мазюк і агульнае спяванне народных восеньскіх песен. Таксама вы пачуеце як гучаць сапраўдныя старажытныя гуслі, заспяваеце пад іх разам з музыкам Алесем Чумаковым (гурт «Стары Ольса»), — распавядае суарганізатар «Спеўнага схода» Аляксей Чубат.

Уваход вольны.