Канцэрт Ірэны Катвіцкай

18 кастрычніка ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца канцэрт Ірэны Катвіцкай «Этна-фантазія: белыя колеры свету».

«Гэты канцэрт працягвае ідэі „Этна-фантазіи“, да якой далучаюцца госці — зусім юныя музыкі, з якімі мы вандруем разам па канцэртных залах, гарадах і краінах. У свае 11–12 год яны ўжо сталі лаурэатамі міжнародных конкурсаў і навучыліся прэзентаваць культуру Беларусі за межамі нашай краіны. Каб прафесійна спяваць старажытныя напевы, ім патрабуецца шмат часу і намаганняў, але яны дасягаюць сваіх мараў і жывуць сапраўдным музычным натхненнем. Разам мы жадаем нашым слухачам адчуць радасць сустрэчы з культурай нашых Продкаў, рытуальнымі напевамі, што жывуць і сення нейкім таямнічым жыццем», — кажа Ірэна Катвіцкая.