Вечарына Drwiwy & Sevast

. Начало в 19:00

Эксперыментальны гурт Drwiwy пачынаўся ў 2009 годзе як сольны праект Арцёма Вілейта.

Дагэтуль Арцём меў разнастайныя калабарацыі з Ігарам Валькоўскім (Chem, T.U.B.U.S.), Вітаўтам Ra Om (Insumthinmagma, Exit to Exist, Golova, Nemertis), Аляксеем Багушэвічам (Tok Spakoju), Янкай Понібоем (Сестрічкін Луч). У 2012 годзе да яго далучыўся гомельскі музыка Сяргей Цуранкоў (вядомы па ўдзелу ў гурце «Сімор» Дзмітрыя Лавіцкага). Слухаць праект можна ў інтэрнэце: Spokiŭ (2012), сінглы «Karusel» ды «Альжбэта/Шэпты завулкаў правінцыі».

На канцэрце 23 кастрычніка адбудзецца таксама выступ праекту Sevast, што ўзнік як серыя вопытаў асэнсаваньня музычнай творчасьці з традыцыяналісцкіх пазіцый. У актуальных творах Sevast імкнецца адкрыць змест Ягелонскіх міфаў у паэтыцы Старой Балтыі, індустрыяльным гудзе, барочным і класічным мастацтве, выкарыстоўваючы разам з сучаснымі тэхнічнымі сродкамі архаічныя і мадэрныя прыёмы. Манатонныя, як бясконцыя перапляценні арнаменту, інтравертныя творы SEVASTа дзеляцца надзеяй на дасягненні літургічнай гармоніі паміж цэлым і часткай, татальным і індывідуальным, універсальным і лакальным.

Кошт: 50 000.