«Спеўны сход»

. Начало в 19:00

29 кастрычніка у «Доме таленту» адбудзецца «Спеўны сход», прысвечаны беларускаму дзіцячаму фальклору, з удзелам дзіцячага ансамблю «Калыханка» пад кіраўніцтва Людмілы Рыжковай.

«Спяваючы калыханкі, гуляючы ў гульні, расказваючы казкі дзецям, мы лёгка устанаўліваем з імі кантакт. Дзіцёнак шчыра ўспрымае ўсе казачныя гісторыі і песенкі, з іх дапамогай лепш пазнае свет, гарманічна сталее. Таксама з фальклору дзеці атрымліваюць мастацкі аформленную інфармацыю пра гісторыю, традыцыі, звычкі, светапогляды беларусаў», — кажуць арганізатары.

Праект «Спеўны сход» увесну 2014 года распачалі Сяргей Доўгушаў і Аляксей Чубат. Праект спрыяе культуры супольных спеваў, яднае людзей, дапамагае захоўваць нематэрыяльную культурную спадчыну.

Уваход вольны.