Вечарына «Даб Дзяды»

. Начало в 23:00

1 лістапада ў DJ-бары Shelter пройдзе вечарына «Даб Дзяды». Удзельнікі: Popov Selectah, Salomah і Князь Сюбар.

— Так сталася, што наша наступная даб-вечарына прыпала на Дзень памяці, які ў народзе называюць Дзядамі. Замест моднага ў наш час «Хэлоўіна», мы вырашылі звярнуцца да ўласных традыцыяў і сумясціць іх з нашай улюбёнай музыкай, — распавядаюць арганізатары. — У кожнага чалавека ёсць блізкія або сваякі, якія пакінулі гэты сьвет, але працягваюць жыць у цёплых ўспамінах і нябачна дапамагаць. У рэгі-актывістаў, такіх як мы, акрамя крэўных продкаў ёсць продкі-музыкі, якія сталі роднымі дзякуючы сваёй музыцы. Ім і будзе прысвечанае дадзеная мерапрыемства.

Уваход: 40 000 (да 00:00), 50 000 (пасля 00:00).