Канцэрт-акцыя «Жоўты дом»

. Начало в 18:00

15 лістапада ў Shaka Bar пройдзе дабрачынны канцэрт-акцыя у падтрымку людзей з псіхічным захворваннем «Жоўты дом». Удзельнікі: Фёдар Жывалеўскі, «Нагуаль», Vuraj, «Сон-трава», Сяргей Башлыкевіч, Lumiere Tales, «ПаЦі», Віктар Лупасін і іншыя.

Мінскі клубны дом «Адкрытая душа» — першы клубны дом самадапамогі для людзей з псіхічнымі захворваннямі ў Беларусі. У ім людзі з псіхіятрычнымі праблемамі набываюць новыя веды, удзельнічаюць ва ўсіх справах клубу на роўных з кіраўніцтвам, займаюцца творчасцю, разам праводзяць вольны час і проста сустракаюцца, каб пазбегнуць адзіноцтва.

У ахвяраванні прымаецца ўсё, што патрэбна для клубнага дома «Адкрытая душа»: папера, фарбы, кардон, пластылін, адрэзы тканіны, алоўкі ды іншыя прадметы для творчасці; кава, гарбата, цукар, крупы, бульба, морква для кухні; тэхніка, адзенне, музычныя дыскі для дабрабыту.

Уваход вольны.