Фестываль «Дзень вышыванкі»

. Начало в 15:00

13 снежня ў Палацы мастацтва пройдзе «Дзень вышыванкі» — другі ў гэтым годзе фестываль беларускай культуры. Музычная праграма: «Палац», Navi, ZnaROCK, Yamaya.

У холе Палаца мастацтваў будзе працаваць кірмаш традыцыйных і сучасных вышыванак, адзення і сувеніраў ад папулярных моладзевых брэндаў, разнастайных вырабаў рамеснікаў і майстроў, а ў канферэнц-залі будуць праходзіць майстар-класы, конкурсы, прэзентацыі ды музычныя выступы беларускіх гуртоў.

Уваход вольны. Даведкі: +375 29 7828881. Арганізатар: «Арт Сядзіба» пры падтрымцы Беларускага саюзу мастакоў.

Комментарии: 1
  • Для тых, хто не меў магчымасці набыць нешта на самым кірмашы прапануем інтэрнэт-краму prastora.by ў якой шмат цікавостак можна набыць з дастаўкай па ўсім свеце!