Фестываль «Купальскае кола 2015»

20-21 чэрвеня ў музеі «Дудуткі» пройдзе штогадовы фестываль «Купальскае кола 2015». Удзельнікі: Vader (Польшча), Gods Tower, «Палац», «Стары Ольса», Znich, Fram, Fodorwaith, Vapor Hiemis, Folcore, Ceilidh Ceol, «Кашлаты Вох», «Ягорава Гара», Cad Goddeu, Omut, Unia, Rokash, Hok-Key, Fabiant, By Cry, «Тринадцатый Бубен», Essa (усе — Беларусь).

Фестываль прысвечаны старажытнаму народнаму святу Купаллю, прымеркаванаму да дня летняга сонцастаяння. Сёмы па ліку фэст выйдзе на іншы ўзровень: гэта будзе двухдзённы вялікі open-air на трох сцэнах, які пройдзе на тэрыторыі музейнага комплекса «Дудуткі». Музычная частка фэсту — больш за 30 музычных гуртоў з Беларусі, Украіны, Польшчы ды іншых краін, якія граюць рagan, folk ды metal.

Даведкі: +375 29 3104620.