Канцэрт гуртоў Morrigan’s Lust, Chess Club Underground Society і Masque Noir

. Начало в 19:00

12 лютага ў бары «ДК» ў межах серыі канцэртаў імправізацыйнай і андэграўнаднай музыкі Improvise it! адбудзецца канцэрт гуртоў Morrigan’s Lust, Chess Club Underground Society і Masque Noir.

Тэматыкай першага канцэрта абраны dark-jazz. Гэта даволі рэдкая форма эксперыментальнай сучаснай жывой музыкі, у аснове якой ляжаць джазавыя формы, пры ўсёй сваёй прастаце, і даволі павольны, або звышмарудны тэмп. Музыка складаецца ў асноўным з рытм-секцыі, басу, часта электроннай падкладкі для асаблівай атмасферы, а таксама якога-небудзь саліруючага інструмента.