«Свята роднай мовы»

. Начало в 14:00

22 лютага ў бізнэс-клубе Imaguru пройдзе «Свята роднай мовы». Мерапрыемства прымеркаванае да Міжнароднага дня роднай мовы, які, з ініцыятывы UNESCO, традыцыйна адзначаецца ва ўсім свеце 21 лютага.

Праграма «Свята роднай мовы»

1. Прэзентацыйна-гандлёвая зона (1 паверх, хол)

  • кнігі, падарункі, сувеніры, пачастункі ды паштоўкі ад беларускіх рамеснікаў, арганізацый і вытворцаў
  • забавы ад анімацыйнай каманды «Вясёлы шляхцюк» (вядучы Васіль Грыбоўскі і дудар)
  • літаратурна-музычныя выступы з прэзентацыямі кнігаў беларускіх пісьменнікаў

Праграма:

  • 14:00–14:10 — урачыстае адкрыццё «Свята роднай мовы»
  • 14:10–14:50 — прадстаўленне ўдзельнікаў Свята, тавараў і вырабаў, прэзентаваных у гандлёвай зоне
  • 14:40–14:50 — прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»
  • 14:50–15:00 — прэзентацыя брэнда адзення Bializna.by
  • 15:00–17:00 — дзіцячая праграма
  • 17:00–17:10 — пекар-самародак Кастусь Ларкоў з Верхнядзвінску пачастуе смачнымі пірагамі
  • 17:10–17:30 — выступ беларускамоўнай каманды КВЗ з БДЭУ «Сыны Маркса»
  • 17:30–21:00 — літаратурная-музычная праграма
    • прэзентацыя выданняў Уладзіміра Арлова «Краіна Беларусь» і «Краіна Беларусь. Вялікае Княства Літоўскае» з магчымасцю атрымаць аўтограф
    • выступ Віктара Марціновіча, аўтограф-сесія і міні-аўкцыён з апошніх асобнікаў рамана «Мова», магчымасць зрабіць сэлфі з аўтарам— прэзентацыя кнігі Алеся Плоткі «Байсан» і сімвала «Vieršnica»
    • выступ Змітра Вішнёва
    • выступы бардаў Змітра Бартосіка, Таццяны Матафонавай, Эдуарда Акуліна, Сержа Мінскевіча, Уладзіміра Дрындрожыка, Змітра Захарэвіча ды іншых.

2. Музычна-забаўляльная зона (2 паверх, хол)

  • 14:10–14:30 — прэзентацыя выставы плакатаў Уладзіміра Крукоўскага
  • 14:30–15:00 — лекцыя Насты Кухарэнкі «Гістарычны агляд народных танцаў беларусаў»
  • 15:00–16:00 — занятак для пачаткоўцаў па беларускіх народных танцах ад Насты Кухарэнкі і Студэнцкага этнаграфічнага таварыства
  • 16:00–18:30 — парад моўных курсаў і ініцыятыў
  • 18:30–19:00 — спеўны сход з Сяргеем Доўгушам
  • 19:00–19:30 — гурт Vuraj (прэзентацыя праекта Harmonic Style)
  • 19:30–20:00 — гурт Yamaya
  • 20:00–20:30 — гурт «Крама»
  • 20:30–21:00 — супольны праект лідара гурта Port Mone Аляксея Варсобы і Ірэны Катвіцкай «Варсоба&Катвіцкая»
  • 21:00–22:00 — Паліна Рэспубліка

3. Адукацыйная зона (2 паверх, канферэнц-зала Nordic)

  • 14:10–15:00 — майстар-клас ад Наталлі Гамаюнавай і Валянціны Слюнчанкі па вырабу паштовак-выцінанак
  • 15:00–16:00 — праграма ад Falanster.by
  • 16:00–17:00 — праграма ад Infarmatyka.org
  • 17:10–18:00 — VІІІ Усебеларуская дыктоўка з нагоды Міжнароднага дня роднай мовы ад Таварыства беларускай мовы
  • 18:00–21:00 — Моўныя сустрэчы з Вінцуком Вячоркам і Пётрам Садоўскім

4. Гульнявая зона (2 паверх, калідор)

  • прэзентацыя новай беларускамоўнай настольнай гульні «Казачнік»
  • беларускамоўныя настолкі ад моладзевай супольнасці «Знайдзі сваіх!»

5. Фота-відэа зона ў студыі «Форвард» (2 паверх, фота-відэа студыя)

  • фатаграфуемся ў спецыяльна створаным інтэр’еры ў межах акцыі «Віншуем па-беларуску»
  • чытаем свае ўлюбёныя беларускія вершы на камеру для літаратурна-мастацкага праекту «Litara-A»

Квіткі: 30 000. Дзецям да 12 гадоў уваход вольны. Даведкі: +375 29 7828881.