«Першы вясновы канцэрт»

5 сакавіка ў Музеі Янкі Купалы пройдзе «Першы вясновы канцэрт». Удзельнікі: спявачкі Вольга Акуліч і Наталля Нікіціна, а таксама паэткі Віка Трэнас і Юля Цімафеева. У межах канцэрта адбудзецца прэзентацыя паэтычнай «Кнігі памылак» Юлі Цімафеевай.

Уваход вольны. Арганізатар: Прома-група ВЮ.