Канцэрт Аляксандра Ясінскага

. Начало в 19:00

5 сакавіка ў бары «ДК» адбудзецца канцэрт Аляксандра Ясінскага.

Аляксандр Ясінскі — музыка і кампазітар. Музычную адукацыю атрымоўваў у школе з музычным ўхілам №21 у Баранавічах, Рэспубліканскім музычным каледжы ў Менску, Беларускай Дзяржаўнай Акадэміі Музыкі, Праскай кансерваторыі (Чэхія). У дадзены момант жыве і працуе ў Чэхіі. Лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў. Выступаў сольна і ў складзе розных праектаў у розных краінах свету. З’яўляецца ўладальнікам Гран-пры фестывалю «Бардаўская восень 2014». Адзін з заснавальнікаў калектыву The Unlimited Trio, удзельнік гурта BosaeSonca, праекту Fratrez і беларуска-шведскага ансамблю свабоднай імправізацыі Morph.

Даведкі: +375 29 8097653.