Канцэрт Змітра Вайцюшкевіча (+БЯСПЛАТНЫЯ ВІЗЫ)

. Начало в 19:00

6 чэрвеня ў Доме польскай культуры ў Вільні адбудзецца канцэртная прэзентацыя новага альбома Змітра Вайцюшкевіча «Наша песня».

Квіткі з правам на візавую падтрымку (аднаразовая віза без консульскага збору са спрошчаным наборам дакументаў, тэрмін дзеяння з 5 да 7 чэрвеня ўключна) паступяць у продаж 4 трашня ў 9:00. Набыць іх можна толькі ў «Тэатральнай касе» (Мінск, вул. Калініна, д. 5). Там жа адбываецца рэгістрацыя на падачу дакументаў ў Амбасадзе Літоўскай Рэспублікі (Мінск) і Генеральным консульстве (Гродна). Апошні тэрмін падачы — 29 траўня. Квіткі без візавай падтрымкі ўжо можна набыць у сістэмах Kvitki.by (Беларусь) і Bilietai.lt (Літва).

Квіткі: 400 000. Даведкі: +375 29 6365616, +375 29 2395616. Арганізатары: UAB Za granicy (Літва), ЧУП «Карта дорог» (Беларусь).