Канцэрт дуэта Agata

16 чэрвеня ў малой залі Белдзяржфілармоніі адбудзецца канцэрт дуэта Agata.

Agata — сумесны праект беларускіх музыкаў Ірэны Катвіцкай і Аляксея Варсоба. Унікальнасць праекта складаецца ва ўзаемадзеянні спецыфічных вакальнай і інструментальнай рысаў. Вакальная лінія — традыцыйная, рытуальная, якая захоўвае дыялекты, архаічныя лады і манеру. Інструментальная — спалучае аўтарскую манеру выканання і прыёмы сучасных музычных напрамкаў (неакласіку, авангард, неамінімалізм).

Квіткі: 80 000. Даведкі: +375 17 2844433, +375 17 2843202, +375 17 3311617.