Прэзентацыя новага альбома «Крамбамбулі» (+БЯСПЛАТНЫЯ ВІЗЫ)

Compensa. Начало в 19:00

Vilnius, Kernavės g. 84

7 лістапада ў віленскай канцэртнай залі Compensa адбудзецца прэзентацыя новага альбома гурта «Крамбамбуля» «Чырвоны штраль».

Альбом «Чырвоны штраль» названы ў гонар культавай віленскай кавярні пачатку XX стагоддзя, дзе збіралася інтэлігенцыя, у тым ліку беларуская. Сярод гасцей былі Янка Купала і браты Луцкевічы. Пасля прэзентацыі «Крамбамбуля» плануе сыйсці ў адпачынак.

Бясплатная віза (без консульскага збору) з тэрмінам з 6 да 8 лістапада ўключна выдаецца на падставе набытых у Беларусі квіткоў на мерапрыемства. Працэдура разгляду візавых хадатайніцтваў — спрошчаная, таму даведкі з месца працы/навучання, пацверджанні платаздольнасці не патрабуюцца.

Квіткі: 620 000 (танцпол), 860 000–1 100 000 (трыбуны). Даведкі: +375 29 6384444.


Падача дакументаў на візу ў Амбасадзе Літвы ў Беларусі (Мінск) і Генеральным консульстве Літвы ў Гродна ўжо адкрытая. Падача ажыццяўляецца толькі па папярэдняй рэгістрацыі на адмысловым сайце. Дакументы на візу могуць быць таксама прадстаўлены ў Візавы цэнтр Літвы па месце жыхарства (Мінск, Гомель, Гродна, Брэст) з аплатай сервіснага збора (18-20 еўра). Апошні дзень падачы дакументаў – 30 кастрычніка. Пакрокавая інструкцыя па атрыманні візы і рэгістрацыя на падачу дакументаў.

Группы: Крамбамбуля

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com