«Тузін. Unplugged» у чэрвені: Dali і Vinsent

У трэцім канцэрце з сэрыі «Тузін. Unplugged» 16 чэрвеня выступіць гурт Dali на чале зь Віктарам Рудэнкам і рэпер Vinsent з жывым складам музыкаў. Кожны з выступоўцаў рыхтуе экслюзіўны сэт. Dali пакажуць праграму, якую рыхтуюцца прэзэнтаваць у Маскве, а каманда Вінсэнта рыхтуе акустычныя варыянты ўжо вядомых песень, аранжароўкі некаторых зь іх зьменяцца карэнным чынам. Па традыцыі весьці імпрэзу будзе лідэр гурта «Палац» Алег Хаменка, нязьменны вядучы радыёвэрсіі гіт-параду «Тузін Гітоў», якая ідзе на хвалях «Радыё Рацыя».

16 чэрвеня, паб-клбб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак у 18:00. Квіткі: 25 000. Набыць яго можна ў клюбе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акром суботы і нядзелі. Колькасць месцаў абмежаваная! Даведкі: +375 29 6384444, +375 33 6384444; ICQ: 531-07-353 / 165-650-843; Skype: diskoteq / Google Talk: diskoteq.