«Тузін. Unplugged» у ліпені: «Мутнаевока» і N.R.M.

У чацьвертым канцэрце з сэрыі «Тузін. Unplugged» 8 ліпеня гурт N.R.M. упершыню расьпяецца на трох у акустычным фармаце і адкажа за ўсё, а гурт «Мутнаевока» паразьмінаецца напярэдадні ўдзелу ў фэсьце «Соседний мир».

«Мутнаевока» мае 6-гадовую гісторыю, за гэты час гурт выдаў два сынглы і паўнафарматны альбом. На пачатку гэтага лета музыкі перамаглі ў беларускім адборы на буйны рок-фэст «Соседний мир», які адбудзецца ў жніўні на Азоўскім моры. «Мутнаевока» выступіць на галоўнай сцэне разам з такімі гуртамі, як «Ляпіс Трубяцкой», Noize MC, «Король и Шут» ды іншымі. Напярэдадні ад’ездзу музыкі сыграюць свой сэт у на «Тузін. Unplugged» і пакажуць свае самыя вядомыя песьні ў камэрным варыянце.

Адмыслова для «Тузін. Unplugged» сваю праграму рыхтуе гурт N.R.M., які ўпершыню выступіць з паўнавартасным канцэртам у Менску пасьля таго, як Піт Паўлаў, Алезіс Дземідовіч і Юрась Ляўкоў вырашылі працягнуць дзейнасьць безь Лявона Вольскага. «Наш выступ будзе шмат у чым унікальным, — кажа Піт. — У такім гучаньні мы яшчэ не расьпявалі свае песьні на трох». Музыкі абяцаюць абавязковы гіт-сэт з «Трох чарапах», «Песьні пра каханьне», «Одзірыдзідзіны», але пры гэтым мяркуюць сыграць нямала зусім сьвежых песень, некаторыя зь іх упершыню. «Новых твораў у нас будзе болей, чым на электрычных канцэртах», — абяцаюць «энэрэмаўцы». Да ўсяго, Піт, Алезіс і Юрась гатовыя адказаць за ўсё. Цягам свайго 1,5-гадзіннага сэта яны будуць адказваць на пытаньні слухачоў, нават на самыя непрыемныя і нязручныя.

8 ліпеня, паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак у 18:00. Квіткі: 45 000. Набыць яго можна ў клюбе загадзя з 18.00 да 22.00 штодня, акром суботы і нядзелі. Колькасць месцаў абмежаваная! Даведкі: +375 29 6384444, +375 33 6384444; ICQ: 531-07-353 / 165-650-843; Skype: diskoteq / Google Talk: diskoteq.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]