«Штомесяц 13-га рок па-беларуску»: Indra, Lavatrina і «На ўзлёт!»

13 лістапада ў межах сэрыі канцэртаў «Штомесяц 13-га рок па-беларуску» у клюбе «Салтайм» адбудзецца канцэрт гуртоў Indra (Полацак), Lavatrina (Менск) і «На ўзлёт!» (Мар'іна Горка).

Гурт Indra утварыўся ў Полацку ў 2003 годзе. Сёньня ў яго складзе дзьве закаханыя ў сваю справу дзяўчыны — Вольга Андрэева (сьпевы, гiтара) i Марына Шэф (гiтара), а таксама два таленавiтыя хлопцы — Арцём Новiкаў (бас-гiтара) i Павал Кухто (бубны). Indra стала «Адкрыцьцём года» на «Рок-коле 2004», была лаўрэатам Open Graffity Music Fest i «Бардаўскай восені-2010». А за перамогу ў гiт-парадзе Эўрарадыё атрымала магчымасьць запiсу альбома на польскай студыi Rembrandt: альбом «Сонцавакол» выдадзены ў 2007 годзе. Цяпер гурт працуе над другiм сваiм альбомам. У творчасьцi стаўка робiцца на тэкст, якасныя аранжыроўкi, прыгожыя гiтарныя сола, якiя падкрэсьлiваюць усю моц голаса Вольгi. “Індра” плённа супрацоўнічае з полацкай паэтэсай Лерай Сом, якая з’яўляецца аўтарам большасці тэкстаў гурта.

Гурт Lavatrina існуе тры гады. Назва гурта ў перакладзе з лаціны азначае «ванны пакой». На думку лідэра гурта Васіля Сідарка, ванны пакой — тое месца, дзе можна падумаць пра ўсё, што адбываецца наўкол. Гурт працуе ў стылістыцы пост-гранжу з элементамі брытанскага року. Вас чакае вялікая беларускамоўная праграма гурта.

Гурт «На ўзлёт!» з Мар’інай Горкі толькі робіць свае першыя крокі, але абяцае хоць і кароткую, але змястоўную блюз-рокавую праграму па-беларуску.

13 лістапада, клуб «Салтайм» (пр. Незалежнасці, 131-1). Пачатак у 20:00. Квіткі: 20 000. Даведкі па тэлефонах: +375 29 6400938, +375259229183, +375336018737.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]