«Тузін. Unplugged»: Аляксандар Кульлінковіч і «Da!Бл…»

13 лістапада Аляксандар Кульлінковіч у суправаджэньні сваіх калегаў упершыню выканае свае песьні ў акустычным варыянце, а гурт «Да!Бл…» з вёскі Нарач прадставіць свой новы альбом «Эпоха мод» у лайт-вэрсіі. Гэтым разам канцэрт з сэрыі «Тузін. Unplugged» адбудзецца ў новым месцы — менскім Loft-cafe.

Паводле задумы праекту «Тузін. Unplugged» самыя цікавыя рок-гурты Беларусі прадстаўляюць свае песьні ў камэрным фармаце. Пост-грандж гурт з вёскі Кабыльнікі (Нарач) «Da!Бл…» атрымаў вядомасьць пасля перамогі на полацкім рок-фэсьце «Ноч ваўкалака-2008» і ўдзелам у чарце на «Тузіне Гітоў» зь песьняй «Параноя». Гурт падрыхтаваў для канцэрту 13 лістапада аблегчаную вэрсію сваёй новай праграмы «Эпоха мод». Як кажуць музыкі, апрацоўкі некаторых песень былі зьмененыя карэнным чынам.

Да непазнавальнасьці зьмененыя і некаторыя творы Аляксандра Кульлінковіча. Выканаўца ўпершыню засьпявае свае галоўныя гіты ў акустычнай вэрсіі. У трэк-лісьце ёсьць такія песьні, як «Ехали уроды», «Полцарства», «Звёздочки», падарунак ад Лявона Вольскага «Марскі чалавек»... Сам Кульлінковіч кажа, што спачатку думаў, што з гэтай задумы атрымаецца «поўнае лайно», але па выніку яму і яго калегам нават спадабалася такое лагоднае гучаньне.

13 лістапада, Loft-cafe (вул. Пятруся Броўкі, 22). Пачатак ў 19.00. Кошт квітка: 50 000, 70 000 (столікі). Квіткі будуць прадавацца ў клубе ў дзень канцэрта. Тэлефон для даведак: +375 29 6872093.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на support@ultra-music.com