Канцэрт гурта Harotnica

27 лістапада ў паб-клубе «Графіці» адбудзецца канцэрт пажарнага аркестру Harotnica. Гаротная музыка — гэта кранальна-запальныя мелодыі, танцавальныя рытмы, імправізацыі, нестандартныя формы песень. Сярод шалёнага пазітыву гурта толькі зрэдчас прабіваюцца гаротныя ноткі, узмоцненыя кларнетам ці сумнай валторнай. Гурт атаесамляе сябе як «дэструктыўны пажарны аркестр з жаночым вакалам, з элементамi ска, класікі, панку, джазу, рэгей, балкан i ярка акрэсленай маргiнальнай творчай пазiцыяй».

27 лістапада, паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак у 19:00. Даведкі: +375 29 6384444, +375 33 6384444, +375 25 6384444. Падзея Вконтакте.