«Дударскі Клуб» і адкрыццё выставы «Беларуская дуда»

«Дударскі Клуб» працягвае пяты сезон фальклёрна-танцавальна-алкагольных вечарынаў. У яе межах 16 лістапада ў клубе Re:Public адбудзецца прэзентацыя перасоўнай выставы «Беларуская дуда».

У праграме — выступы адмысловых гасьцей, беларускія і еўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў «Стары Ольса», Testamentum Terrae, Irdorath, «Келіх Кола», Cornucopia i iншых. Для жадаючых — бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

16 лістапада, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак у 20:00. Квіткі: 15 000.