Баль у гонар Сафіі Гальшанскай

10 снежня ў Мінскім дзяржаўным палацы дзяцей і моладзі Тэатр старадаўняй культуры «Яварына» ладзіць баль у гонар Сафіі Гальшанскай.

У балі ўдзельнічаюць: гурт сярэднявечнай музыкі «Тутэйшыя», тэатральна-танцавальны гурт «Гiстрiон», танцавальная студыя Gloria, танцавальны гурт «Орден Храма», тэатр сярэднявечнай культуры «Яварына». Для тых, хто будзе ў сярэднявечным строi (13-15 стагоддзе) — будзе прадстаўлена магчымасць пабываць на майстар-класе па класічным і сярэднявечных танцах тэатра сярэднявечнай культуры «Яварына».

10 снежня, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі (Старавіленскі тракт, 41). Пачатак у 18:00. Уваход: 10 000. Тэлефон для даведак: +375 29 774 36 15.