Фестываль «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..»

5 і 6 снежня у Loft-cafe адбудзецца фестываль беларускай еўрапейскай лірычнай культуры «Кахай па-беларуску, жыві па-еўрапейску!..», у межах якога адбудуцца сустрэчы з беларускімі паэтамі і музыкамі.

  • 5 снежня выступаюць: Алесь Камоцкі, Віктар Шалкевіч, Андрэй Плясанаў, Таццяна Беланогая (Маладзечна), Таццяна Салаўёва (Гародня). Адмысловыя госці — Stefan Eryksan, Dziadzka Ryhor, Алесь Разанаў, гурт «Яблынька» (Гарадок-Полацк) і іншыя
  • 6 снежня выступаюць: Аkute (Магілёў), Recha, «Cпрат» (Берасце), BosaeSonca, «Князь Мышкін», PANaNieba (Вілейка), Dzivasil, Nevma (Магілёў) і іншыя

5 і 6 снежня, Loft-cafe (вул. П. Броўкі, 22). Пачатак у 19:00. Квіткі: 20 000 (першы дзень), 40 000 (другі дзень), 50 000 (на два дні), 50 000 (за столікам на адзін вечар). Папярэдне забраніраваць месцы можна па адрасе [email protected] (дашліце ліст з тэмай «Фэст Бронь», у якім пазначце вашае імя і прозвішча, колькасць людзей з вамі, які квіток браніруеце). Таксама квіткі будуць прадавацца ў дзень імпрэзаў у Loft-cafe (вул.П.Броўкі, 22). Таксама пажадана, каб вы пацвердзілі сваю бронь у адміністратара Loft-cafe па тэлефоне: +375 29 3800010. Колькасць месцаў абмежаваная!