Канцэрт Testamentum Terrae у межах «Дударскага Клубу»

«Дударскі Клуб» працягвае пяты сезон фальклёрна-танцавальна-алкагольных вечарынаў. У яе межах 14 снежня ў клубе Re:Public запрошаны адмысловы госць — гурт Testamentum Terrae.

Акрамя выступу адмысловых гасьцей, у праграме — беларускія і еўрапейскія народныя танцы + джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў «Стары Ольса», Irdorath, «Кашлаты Вох», Cornucopia i iншых. Для жадаючых – бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

14 снежня, клуб Re:Public (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак у 20:00 (уваход з 19:00). Квіткі: 15 000. Тэлефон для даведак: +375 29 5571663. УВАГА! Дударам з дудой уваход вольны! Таксама дудар з дудой можа правесьці аднаго чалавека бясплатна.