Тыдзень дударскай музыкі: Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, Irdorath і іншы.

. Начало в 19:00

26 студзеня ў межах Тыдня дударскай музыкі ў Мінску адбудзецца канцэрт «Легенды Вялікага княства — старажытная зямля» з удзелам гуртоў Testamentum Terrae, Brevis, Cornucopia, Irdorath, сярэднявечнага вулічнага Тэатру «Шальмоўскі Тэатр Ды Грыза», гурта гістарычнага танца «Фламея», Аляксея Бурносенкі, Школы гістарычнага танца «Залаты двор». У праграме таксама рыцарскія баі ад «Мінскай Уніі „Меч і Воран“» і інш.

З 26 па 28 студзеня ў трох гарадах Беларусі адбудзецца «Тыдзень дударскай музыкі». Ужо некалькі дзесяткаў гадоў незалежныя даследчыкі, майстры народных інструментаў і фолк-музыкі вядуць напружаную працу па вяртанні ў нацыянальны культурны кантэкст аднаго з самых таямнічых і ўнікальных музычных інструментаў — дуды (беларускай валынкі). У Мінску заснаваны і актыўна дзейнічае «Дударскі клуб», з 1992 году праводзіцца Міжнародны «Дударскі фэст». Беларуская дуда знаходзіць усё больш прыхільнікаў сярод моладзі і зноў шырока гучыць на канцэртных пляцоўках.

Мінск, малая зала К/З «Мінск». Квіткі: 30 000, 40 000, 50 000. Даведкі: +375 29 6490888, +375 17 3286638.