Тыдзень дударскай музыкі: «Стары Ольса» і Testamentum Terrae

27 студзеня ў межах Тыдня дударскай музыкі ў Брэсце выступяць гурты «Стары Ольса» і Testamentum Terrae.

З 26 па 28 студзеня ў трох гарадах Беларусі адбудзецца «Тыдзень дударскай музыкі». Ужо некалькі дзесяткаў гадоў незалежныя даследчыкі, майстры народных інструментаў і фолк-музыкі вядуць напружаную працу па вяртанні ў нацыянальны культурны кантэкст аднаго з самых таямнічых і ўнікальных музычных інструментаў — дуды (беларускай валынкі). У Мінску заснаваны і актыўна дзейнічае «Дударскі клуб», з 1992 году праводзіцца Міжнародны «Дударскі фэст». Беларуская дуда знаходзіць усё больш прыхільнікаў сярод моладзі і зноў шырока гучыць на канцэртных пляцоўках.

Брэст, ГКЦ. Даведкі: +375 29 3139860. Квіткі: 30 000.