«Тузін. Unplugged»: J:Морс, BosaeSonca, «Паліна Рэспубліка»

. Начало в 19:00

7 лютага ўпершыню ў клубе «Графіці» выступіць адзін з вядомейшых гуртоў краіны — рамантычна-метафарычны J:Морс.

Гурт BosaeSonca нагадаў пра сябе на пачатку гэтай зімы праз досыць працяглую паўзу ў чатыры гады. 7 лютага гурт выступіць з акустычнай праграмай. Спецыяльна для гэтага да арыгінальнага складу гурта далучыцца новыя музыкі.

Гурт J:Морс для выступу на «Тузін. Unplugged» таксама рыхтуе адмысловую акустычную праграму. «Пры складаньні трэк-ліста мы абавязкова ўлічам тое, што будзем граць у надзвычай інтымнай атмасфэры, калі няма ніякай мяжы паміж публікай і артыстам, — кажа лідэр каманды Ўладзімер Пугач. — Гэта вельмі адказна і няпроста выступаць на такой блізкай адлегласьці, таму канцэрт 7-га будзе нагадваць у нечым сьпевы ля вогнішча». Пры гэтым, музыка заўважае, што наўмысна пакідае момант імправізацыі: трэк-ліст на гэты вечар будзе складзены прыблізны і можа зьмяняцца ў залежнасьці ад рэакцыі слухачоў.

Да ўсяго, спэцыяльным госьцем вечарыны будзе «Паліна Рэспубліка», прызнаная парталам Tuzin.FM галоўным адкрыцьцём у беларускай музыцы ў 2011 годзе. 17-гадовая сьпявачка сыграе некалькі песень, якія палюбіліся ўжо яе прыхільнікам.

Квіткі: 100 000. Набыць квіткі можна ў клюбе загадзя з 18:00 да 22:00 штодня, акром суботы і нядзелі.