Канцэрт «За дзень да вясны»

. Начало в 19:00

29 лютага ў клубе «Салтайм» адбудзецца канцэрт «За дзень да вясны».

У апошні дзень зімы гурт «Верасень» запрашае на свой канцэрт з сімвалічнай назвай «За дзень да вясны». Свой жанр музыкі вызначаюць як «інтэлектуальны рок». У рэпертуары гурта — песні на беларускай мове на вершы Вольгі Акуліч, вакалісткі і лідара калектыва. Спалучэнне меладычных гітарных хадоў і губнога гармоніка надае музыцы калектыва цікавы «каля-блюзавы» каларыт. А мілагучнасць беларускай мовы ўдала дапаўняецца небанальнымі мелодыямі і сяброўскай атмасферай выступаў.

У студзені 2012 года гурт «Верасень» выпусціў альбом з назвай «Другі», які быў прадстаўлены для свабоднага праслухоўвання ў інтернеце.

Кошт квіткоў: 20 000 (пры папярэднім продажы), 30 000 (у дзень канцэрта). Замова квіткоў па тэлефоне +375 29 6400938.