Канцэрт гурта PANaNieba

. Начало в 19:00

23 лютага ў клубе Re:Public хіп-хоп гурт PANaNieba прадставіць свой новы альбом «71».

Нумар у назве альбому «71» — гэта дзьве апошнія лічбы тэлефоннага коду горада Вілейка, адкуль паходзяць заснавальнікі гурта. Кружэлка была выдадзены лэйблам БМА-груп сумесна з кампаніяй «Вігма». З’явіўшыся 30 снежня 2011, яна стала апошнім рэлізам 2011-га году ў беларускай музыцы.

Cвой другі альбом 71 рэперы S’viedak і SP Kava лічаць пераходным. «Першапачаткова мы думалі зрабіць максі-сінгл, але песень у выніку назбіралася на цэлы дыск. З таго моманту, як мы запісалі „На балоце“, мы шмат у чым змяніліся, шмат чаго змянілася наўкол нас. Таму тое, што мы збіраемся рабіць далей, будзе адрознівацца. І 71 — гэта першы крок да таго, што чакае нас у будучыні», — кажа S’viedak.

Акрамя ўласна заснавальнікаў PANaNieba, удзел у запісе альбому ўзялі рэпер Zeman і музыка Тарас з гурта «Планета всех», у трэку «Буйкі» ў якасці запрошанай вакалісткі выступіла маладая і таленавітая спявачка Natalika. Адзін з трэкаў «Трываю» быў запісаны пры ўдзеле лідара гурта Neuro Dubel Аляксандра Куллінковіча. Альбомная версія гэтай песні гучыць крыху інакш, чым выкладзеная раней у сеціва.

Квіткі: 30 000–35 000 (папярэдне), 40 000 (у дзень канцэрта, танцпол), 55 000 (месца за столікам+кампакт-дыск у падарунак). Кропкі продажу: пераход ля ГУМа, пераход ст. м. «пл. Якуба Коласа», ГЦ «Купалаўскі» (пав. 19), ГЦ «Рыга» (пав. 18).

Комментарии: 1