«Карчма-Party»

. Начало в 19:00

13 сакавіка ў клубе «Салтайм» «Штомесяц 13-га па-беларуску» і прома-група ВЮ прадстаўляюць «Карчма-Party». Удзельнічаюць: дуэт «ПаЦі» Цімафей Авілін і Павал Селівончык (акустыка), Alta Mente (фольк-рок), «На Узлёт!» (блюз-рок), а таксама: Ірына Клімковіч (знаўца міфалогіі беларусаў), Віктар Лупасін (паэт).

Супольны праект Вольгі Акуліч (аўтар ідэі «Штомесяц 13-га па-беларуску» пры падтрымцы «Будзьма беларусамі!») і прома-групы ВЮ стварае ўнікальную атмасферу карчмы, яднаючы нацыянальныя традыцыі і сучаснасць. Нашыя продкі ўспрымалі карчму як містычнае месца: беларуская міфалогія захавала пра яе шматлікія легенды і паданні. Маладыя калектывы ў межах канцэрту «Карчма-Party» прадставяць музыку, якая пераасэнсоўвае традыцыйнасць у культурным кантэксце 21 стагоддзя.

Квіткі: 20 000 (папярэдне), 25 000 (у дзень канцэрта). Даведкі: +375 29 6400938, +375 25 6229503, +375 29 5607793.