Дабрачынны канцэрт «Добрая нядзеля!»

Loft café. Начало в 18:00

Минск, ул. П. Бровки, 22 (ст. м. «Академия наук»)

Маладой беларускай мастачцы Стасі Майстрэнка патрэбная дапамога ў барацьбе з цяжкой хваробай. У Стасі саркома лёгкіх. Усе сябры 22-гадовай жыццялюбівай дзяўчыны стараюцца дапамагчы чым могуць. Бо шанец на выздараўленне каштуе не малых грошай. Цяпер усё залежыць ад неабыякавасці кожнага з нас.

18 сакавіка адбудзецца дабрачынны канцэрт, дзе будуць збірацца сродкі на лячэнне Стасі. У unplugged-фармаце выступяць Руся і CherryVata crew, гурт S°unduk, «Паліна Рэспубліка», а таксама гурт BosaeSonca.

На канцэрце таксама адбудзецца аўкцыён-распродаж твораў мастацтва ад розных беларускіх творцаў, сяброў Стасі і проста неабыякавых людзей мастацтва.

«Добрая нядзеля!» — гэта той прыклад, калі музыкі з розных тусовак аб’ядналіся з адной мэтай - дапамагчы чалавеку, якому сапраўды патрэбная дапамога. Дапамагчы можа і кожны з вас!

Уваход на канцэрт будзе каштаваць дабравольнага ахвяравання на лячэнне Стасі, суму якога кожны вырашыць для сябе сам. Музыкі-выступоўцы заклікаюць памятаць, што чым большую шчодрасць і неабыякавасць выкажа кожны з нас, тым больш шансаў у Стасі на выздараўленне.

Тыя ж, хто на канцэрт трапіць ня змогуць, маюць магчымасьць дапамагчы Стасі, пералічыўшы грашовае ахвяраванне. Падрабязныя дадзеныя дабрачынных рахункаў можна пабачыць тут.

Ваш комментарий

Войти через Вконтакте Войти через Facebook

Если у вас возникли проблемы с авторизацией, сообщите нам на [email protected]