«Дударскі клуб»: Pawa і «Яварына»

. Начало в 19:00

«Дударскі клуб» збірае сяброў 28 сакавіка ў клубе Re:Public. У праграме: першы ў Беларусі канцэрт гурта Pawa, выступ гурта сярэднявечнай музыкі «Яварына», выступы лепшых дудароў Беларусі і як заўжды — танцавальны вэрхал з народнымі і сярэднявечнымі танцамі.

Вечарыны Дударскага Клуба дый самі поспехі ў адраджэнні старадаўняга музычнага інструмента — дуды — сапраўдны культурны феномен. Такога няма ані ў каго з нашых суседзяў. Вас чакаюць гучанне дудаў (беларускіх і ня толькі), спевы і танцы, атмасфера карчмы, традыцыйнае шаленства, шмат піва і весялосьці. А таксама джэмы ад дудароў і бубначоў з гуртоў Testamentum Terrae, «Стары Ольса», Irdorath, «Кашлаты Вох», Cornucopia i iншых. Для жадаючых — бясплатныя майстар-класы, кансультацыі ў настройцы і карыстанні інструментам.

Кошт уваходу: 15 000. Для дудароў з дудамі — уваход вольны (+ дудар можа правесьці аднаго чалавека). Уваход у клуб з 19:00, пачатак выступаў у 20:00.